26.07.2018 / 11:30

Згубіўся дыплом! Як аднавіць дакументы аб адукацыі 2

Каб аднавіць згублены ці сапсаваны дакумент аб адукацыі, неабходна звярнуцца ў адпаведную ўстанову адукацыі (школу, ССНУ, ВНУ) і напісаць заяву з указаннем прычыны аднаўлення (згублены, сапсаваны, змена прозвішча). З сабой трэба захапіць пашпарт і квіток аб аплаце дзяржпошліны (акрамя асноўных рэквізітаў, абавязкова ўдакладніце код плацяжу ў бюджэт). Калі дублікат дыплома атрымліваецца не па прычыне яго страты, непрыдатны для карыстання арыгінал вяртаецца.

Калі атэстат згублены непаўналетнім, па дублікат звяртаюцца яго бацькі. У выпадку са зменай прозвішча дадаткова прыкладаецца пасведчанне аб заключэнні шлюбу (у дублікаце застанецца дзявочае прозвішча).

За аднаўленне школьнага атэстата прыйдзецца аддаць 0,1 базавай велічыні. Аднаўленне дыплома сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў каштуе ўдвая болей — 0,2 базавай велічыні. Дублікат дадатка да дакумента робіцца бясплатна.

Тэрмін аднаўлення для атэстата і дыплома аднолькавы — 15 дзён ад моманту падачы заявы. Аднак калі навучальная ўстанова будзе звяртацца па інфармацыю ў іншыя арганізацыі, тэрмін можа павялічыцца да аднаго месяца.

Што рабіць, калі патрэбная ўстанова адукацыі ліквідаваная ці рэарганізаваная?

У выпадку рэарганізацыі першапачаткова неабходна звярнуцца ў мясцовае ўпраўленне адукацыі, адкуль вас накіруюць ва ўстанову, прызначаную правапераемнікам. Менавіта там і захоўваюцца архіўныя дадзеныя.

Калі ўстанова адукацыі была ліквідаваная — звяртайцеся ў архіў па месцы знаходжання арганізацыі адукацыі.

Копіі саміх дакументаў і іх дадаткаў, выдадзеныя дзяржаўнымі, ведамаснымі і прыватнымі архівамі і іх філіяламі, з’яўляюцца афіцыйнымі дакументамі і маюць юрыдычную сілу арыгінала.

Адноўленыя дакументы выдаюцца на бланках узору, які дзейнічае на момант прыняцця рашэння аб выдачы дублiката.

Згублены дыплом навучальнай установы іншай краіны? Асабіста звярніцеся з тымі ж дакументамі ў тую ўстанову. Нюансы і дэталі вам раскажуць на месцы.

Настасся Смірнова

0
Satan / Адказаць
26.07.2018 / 13:00
О. Точно. Я ж когда универ бросил, аттестат не забрал с универа. Хотя зачем он мне? Я и без аттестата с дипломом очень умный! 8-)
1
экскурсовод Варраван / Адказаць
26.07.2018 / 14:32
живу с дипломом инъяза (времён Красновой),
который ни разу не пригодился.
(а сколько он стоит на Комаровке?)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру