На рэпетыцыі sb.by

На рэпетыцыі sb.by

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр аб'явіў конкурс на новую назву спектакля пра Янку Купалу, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

Гледачам прапануецца выказаць сваё меркаванне і прапанаваць версію назвы прэм'ернага спектакля пра Янку Купалу. Цяперашняя назва «Жыццё і смерць Янкі Купалы» выклікала вялікія спрэчкі сярод гледачоў.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна пасля прагляду спектакля напісаць на білеце сваю версію назвы, імя, прозвішча і нумар тэлефона. Білет трэба пакінуць у адміністратараў тэатра або даслаць ліст на адрас электроннай пошты [email protected] (абавязкова прымацаваўшы да ліста фатаграфію білета, які пацвярджае факт прагляду спектакля, а таксама імя і прозвішча і нумар тэлефона). Конкурс працягнецца да 20 снежня.

Мастацкая рада абярэ 10 варыянтаў, пасля будзе арганізавана галасаванне гледачоў на сайце і старонках тэатра ў сацыяльных сетках.

Пераможца конкурсу зможа бясплатна наведаць пяць спектакляў музычнага тэатра на выбар да канца 49-га тэатральнага сезона.

«Жыццё і смерць Янкі Купалы» як музкамедыя. Дзецям уваход забаронены 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0