25.07.2018 / 14:15

У Магілёве расіянін пырнуў нажом грузіна, бо той не стрымаў сваё слова 8

40-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, грамадзянін Грузіі, які жыве ў Магілёве, пасварыўся з 34-гадовым непрацуючым грамадзянінам Расіі. Апошні тэлефанаваў прыяцелю, каб той вярнуў доўг — 300 даляраў. Аднак мужчыны толькі яшчэ больш пасварыліся, калі прадпрымальнік заявіў, што грошы вяртаць не мае намеру.

Тады прыяцель абяцаў прыехаць, прызначыў сустрэчу, на якую прыйшоў з нажом. Калі аргументы скончыліся, ён дастаў сваю зброю і пачаў біць ім апанента ў грудзі, а пасля сеў у машыну і з’ехаў.

Але ж міліцыя затрымала агрэсара. На пытанне праваахоўнікаў аб тым, навошта мужчына дзейнічаў такімі радыкальнымі метадамі, ён адказаў, што сябар не трымае дадзенае слова, а значыць павінен адказаць за гэта. Цяпер мужчыну пагражае да 10 гадоў, паведамляе магілёўская міліцыя.

УШ

0
Застабилий Чаркашкваркович / Адказаць
25.07.2018 / 14:43
Я запутауся:
1) если чалавека пабиць, прывязаць к машыне и патрэбаваць 50рублёу, то дают 3 гады,
2) если пырнуць яго нажом, то 10
3) если украсьць 4 сигарэты, то 6
4) если случайна прыбиць старушку и папытацца спалиць у печке, то 3...

тут есьць какая-та логика? Кажэцца выгадней усяго прывязываць людзей к машыне пачэму-та. Ну, или у печке сжыгаць
0
I'm sorry, Dave. I'm afraid I can't do that / Адказаць
25.07.2018 / 15:51
Застабилий Чаркашкваркович
Логіка простая.
Цела, меньш матэрыяльнай базы і аніякіх сведкаў = мінімум працы. У нас прысуды не па цяжкасці злачынства, а па колькасці чалавека-гадзін органаў. 
3
Ар / Адказаць
25.07.2018 / 15:55
Не ожидал такого от грузин то!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру