Вярхоўны суд удакладніў і дапоўніў непраўдзівую і няпоўную інфармацыю аб выязным разглядзе справы ў дачыненні да 11-гадовага школьніка, пра які ўчора паведаміла міліцыя. 

Учора на сайце ГУУС Мінгарвыканкама з'явілася інфармацыя аб тым, у сталіцы прайшоў выязны суд, на якім было вырашана накіраваць 11-гадовага школьніка на два гады ў спецыяльную навучальна-выхаваўчую ўстанову. Справа ў тым, што хлопчык краў чужую маёмасць і грошы, і не выпраўляўся. На сайце міліцыі таксама сказана, што на судовым паседжанні прысутнічалі непаўналетнія, якія здзяйснялі падобныя злачынствы і правапарушэнні, і з якімі таксама праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа. Правядзенне падобных выязных працэсаў мае вялікі выхаваўчы і прафілактычны эфект, заключалі ў Першамайскім РУУС.

Але як распавяла TUT.BY прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскава, на самай справе непаўналетніх гледачоў на судзе не было, бо яны не маюць права прысутнічаць на судовым пасяджэнні. Суддзя ёй паведаміла, што на працэсе не прысутнічала нікога, акрамя прадстаўнікоў бакоў. Не было там і афіцыйнага прадстаўніка Першамайскага РУУС.

Акрамя таго, на сайце міліцыі не сказана, што справа разглядалася ў рамках грамадзянскай вытворчасці, а таксама не паведамляліся некаторыя падрабязнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0