25.07.2018 / 14:54

Спёка не адступае і не здаецца: сіноптыкі распавялі, якое надвор'е нас чакае ў наступныя дні 4

26-28 ліпеня надвор'е Беларусі будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса, што паступае з усходу Украіны.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Удзень па паўднёвым усходзе месцамі моцныя залевы. У другой палове дня тэмпература павысіцца да +24.. + 30°С.

27 ліпеня ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу +15.. + 20°С, максімальная днём +25.. + 30°С, па паўднёвым усходзе месцамі +31.. + 32°С.

28 ліпеня, у суботу, месцамі па краіне, а па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Максімальная днём +27.. + 32°С.

18
mnb / Адказаць
25.07.2018 / 15:03
Где вы видите жару??? В этом году лето еще не начиналось, и скорее всего уже не начнется.
0
ккп / Адказаць
25.07.2018 / 15:33
mnb, каб ня дождж і хмарнасьць, было б каля 35 градусаў. Але і так вельмі цёпла. 
1
LMI / Адказаць
25.07.2018 / 15:33
ГЭТА ПРОСТА СУПЕР!!!!!! І пажадана да канца жніўня, ці прынамсі каб да сярэдзіны. І дарэчы - спекі няма як факта, есьць проста вялізарная вільготнасьць, якая дае эфект спекі
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру