25.07.2018 / 15:54

МУС хоча змяніць правілы для замежнікаў: яны змогуць знаходзіцца ў Беларусі без рэгістрацыі 10 дзён 9

Фота са З'езда беларусаў свету ў 2017 годзе

МУС падрыхтавала законапраект, паводле якога замежнікі ў нашай краіне змогуць не рэгістравацца на працягу 10 дзён, піша Tut.by.

Зараз замежнік, які прыязджае ў Беларусь, павінен на пяты дзень зарэгістравацца ў аддзяленні па грамадзянстве і міграцыі.

Аднак, як паведаміў на брыфінгу начальнік аддзела дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Вадзім Забаронак, тэрмін знаходжання замежнікаў без рэгістрацыі хочуць павялічыць да 10 дзён.

Нагадаем, 24 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, па якім тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у Беларусі павялічаны з 5 да 30 сутак пры ўмове іх ўезду ў краіну і наступнага выезду праз дзяржаўную мяжу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Раней тэрмін у пяць дзён для бязвізу ўстанаўліваўся ў тым ліку і з улікам таго, што пасля гэтага замежнікам неабходна рэгістрацыя.

11
калгасьник-трасяншчык / Адказаць
25.07.2018 / 16:08
ФИОЛЕТОВО . Нескоро начнём становиться людьми и печься прежде всего о своих правах . Нехило , утрирую,   выглядит так что Вы стелете перед соседом коврик , приглашая его в свой дом , он же ненавязчиво просит Вас заплатить за то что Вы поимеете желание побыть у него в гостях . ЛЮДЗИ , ДЗЕ ВАША ГОДНАСЬЦЬ !? О ДЫПЛАМАТЫЯ !!! Рядовые обыватели в этом деле выглядят , как ....
2
rigorous / Адказаць
25.07.2018 / 16:31
слушна
1
смех! / Адказаць
25.07.2018 / 16:46
калгасьник-трасяншчык, а было меркаванне, што менавіта такі расклад саўхозніка-трасяншчыка больш за ўсё устроіт. Халопаў не выпускаць, а то разбягуцца, а зазываць замежнікаў з грашыма, каб луканоміку ўзбадзёрыць, не? 
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру