25.07.2018 / 17:50

П'яная гарадзенка выкінула разбітую шклянку праз акно. І займела крымінальную справу 1

Пачалося ўсё з таго, што 31-гадовая гарадзенка, знаходзячыся ў сябе дома, разбіла шклянку. Да сметніцы аскепкі вырашыла не несці, а проста выкінуць іх у акно.

Але трэба ж было такому здарыцца, што разбітая шклянка трапіла ў аўтамабіль «Рэно Сандэра» і пашкодзіла яго пакрыццё, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

На раніцу гаспадар машыны пабачыў пашкоджанні і звярнуўся ў міліцыю. Асобу падазраванай міліцыянеры вызначылі і завялі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».

Жанчыне можа пагражаць пакаранне ад грамадскіх прац да пазбаўлення волі на тры гады.

Наталля Тур 

1
stakan / Адказаць
25.07.2018 / 19:26
А калі б была не п'яная,то, што,-можна,га?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру