Дыспетчара Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аксану Карэва паклікалі замуж падчас экскурсіі ў Палацы Незалежнасці.

У Палацы Незалежнасці з экскурсіяй пабывалі супрацоўнікі МНС і юныя ратавальнікі. Сярод экскурсантаў была і Аксана, якая вырашыла наведаць Палац Незалежнасці разам са сваім хлопцам Мечыславам Бароўскім.

«Хачу сказаць, карыстаючыся момантам, каб не хадзіць кругом ды навокал… Карэва Аксана Уладзіміраўна, вы гатовыя стаць маёй жонкай?» — проста, але з хваляваннем спытаўся Мечыслаў.

Аксана вырашыла не цягнуць з адказам і прыняла прапанову. Так яна стала першай дзяўчынай, якой прапанавалі выйсці замуж у Палацы Незалежнасці.

Мечыслаў, які працуе фітнес-трэнерам у Астраўцы, расказаў, што першапачаткова не планаваў ехаць на экскурсію ў Мінск. Аднак потым абдумаў усё і вырашыў скарыстацца момантам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?