25.07.2018 / 19:05

Міністэрства культуры абвяргае словы ўладальніка рэстарана ў Курапатах 26

Міністэрства культуры не атрымлівала ў 2012 годзе звароту кампаніі «БелРэстІнвест», у якім цяперашнія ўладальнікі рэстарана «Паедзем, паядзім» прапаноўвалі прафінансаваць стварэнне мемарыяльнага комплексу ў Курапатах. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе Мінкульта на запыт Tut.by.

Нагадаем, 20 ліпеня падчас сустрэчы з журналістамі саўладальнік рэстарана «Паедзем, паядзім» Леанід Зайдэс сказаў, што ў 2012 годзе кампанія адпраўляла ў Мінкульт ліст з прапановай прафінансаваць стварэнне ва ўрочышчы мемарыяла. І нават адзначала арыенціровачны аб'ём інвестыцый, які гатовы былі ўкласці ў развіццё мемарыяльнага комплексу, — 1 мільярд недамінаваных рублёў. Тады ж Зайдэс адзначыў, што рэалізаваць гэты праект не атрымалася, «і не па нашай віне».

Тэкст ліста, прадстаўлены «БелРэстІнвест». Фота: Tut.by.

Але ў Мінкульце кажуць, што ў 2012 годзе падобнага звароту не атрымлівалі.

«Усе ўваходныя дакументы ў абавязковым парадку рэгіструюцца ў аддзеле арганізацыйнай работы і дакументазвароту Міністэрства культуры. Па выніках праверкі выяўлена, што ў сістэме аўтаматызацыі справаводства і электроннага справаводства «Справа» Міністэрства культуры зварот «БелРэстІнвест» ад 2012/11/13 № 110 не зарэгістравана», — гаворыцца ў адказе міністэрства.

Фота: Tut.by.

0
belariy / Адказаць
25.07.2018 / 19:18
"хто-та урот"
1
Депутат / Адказаць
25.07.2018 / 19:26
А кто-то сомневался в том, что человек, считающий абсолютно нормальным постройку кабака рядом с местом массовых расстрелов, может быть, мягко говоря, неискренним?
Ничего личного - только бизнес!
1
Сяржук / Адказаць
25.07.2018 / 19:32
 Такіх зваротаў у Мінкульт на кампютары за 10 хвілін можна 5 штук надрукаваць, і сказаць, што адправіў у 20.....гадах. Дзе подпіс кіраўніка? Рэгістрацыя уваходзячага ліста у Мінкульце?
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру