25.07.2018 / 19:19

Непагадзь не толькі ў Беларусі: Залева ператварыла Кіеў у Венецыю ФОТЫ

У сераду, 25 ліпеня, у Кіеве прайшоў моцны лівень.

Дажджы былі з навальніцай, у некаторых раёнах сталіцы Украіны выпаў град.

Многія вуліцы падтапіла.

Моцны вецер паваліў дрэвы, некаторыя ўпалі на прыпаркаваныя ля абочыны аўтамабілі.

Карыстальнікі сацыяльных сетак апублікавалі фота і відэа стыхіі, якая накрыла горад.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру