25.07.2018 / 19:35

Каля рэстарана «Паедзем, паядзім» аўтамабіль на вялікай хуткасці наехаў на пікетоўцаў 54

Наведнік рэстарацыі «Паедзем, паядзім» на аўтамабілі BMW каля 16-й гадзіны ўчыніў наезд на пікетоўцаў, якія штодня пратэстуюць супраць працы забаўляльнай установы каля Курапатаў. Пра гэта карэспандэнту Свабоды расказаў сустаршыня БХД Павал Севярынец.

«Спачатку гэты кіроўца, яго завуць Уладзімер Ч., змог заехаць на тэрыторыю рэстарацыі, бо пікетоўцы проста разышліся ў бакі, убачыўшы, зь якой хуткасьцю ён набліжаецца. Ехаў пад 70—80 кілямэтраў і не тармазіў.

Гэтаксама хутка ён потым спрабаваў і выехаць, але ўжо ўрэзаўся ў пікет, зламаўшы сабе люстэрка. Пікетоўцы яго не прапускалі, ён счапіўся са Зьмітром Казакевічам, адбылася бойка.

У выніку ў Казакевіча парваная кашуля і цялесныя пашкоджаньні. Цяпер з гэтым кіроўцам разьбіраюцца міліцыянты, праглядаюць відэа, а Зьміцер Казакевіч паехаў у Бараўляны пісаць заяву аб нападзе і патрабаваць экспэртызы», — сказаў пра інцыдэнт Павал Севярынец, які быў сьведкам здарэньня.

Паводле Паўла Севярынца, з кіроўцамі іншых аўтамабіляў, якія прыяжджалі 25 ліпеня да рэстарацыі «Паедзем, паядзім», у пікетоўцаў канфліктаў не было.

10
увы / Адказаць
25.07.2018 / 19:43
это уже или просталинский отморозок, да, такие тут есть,  или наемная торпеда зайдеса.
15
Бескин / Адказаць
25.07.2018 / 19:47
Это тот случай, когда если беларусы /литвины не смогут, не сдюжат - каждая крыса будет пинать нас. А что у кабака этого в защиту выступило много крыс - так то известно всем. Там и сам владелец - редкостная ******, с которым бы мах-на-мах сойтись.
139
Devil / Адказаць
25.07.2018 / 20:07
Жыццё людзей не вучыць...многія кажуць, што хопіць кідацца пад машыны, мазгі трэба мець, а не пустое паветра.
Паказаць усе каментары/ 54 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру