25.07.2018 / 22:34

У Швецыі лясныя пажары тушаць бомбамі

У Швецыі вырашылі змагацца з маштабнымі пажарамі, скідаючы на ачагі бомбы. Лясныя пажары ў цэнтральнай частцы краіны працягваюцца ўжо 13 дзён.

Адзін з лясных пажараў знаходзіцца ў раёне, дзе адбываюцца вайсковыя стрэльбы і могуць быць снарады, якія не разарваліся. Гэта ўскладняе для пажарных бяспечны доступ да агню на зямлі, а іншыя варыянты тушэння дагэтуль плёну не далі.

У сераду Узброеныя Сілы адправілі два знішчальнікі Jas 39 Gripen, каб кінуць бомбу ў якасці апошняга сродку. Вайскоўцы спадзяваліся, што ціск ад выбуху дапаможа стрымаць полымя.

«Кісларод з агню можна выдаліць з дапамогай бомбы, і тут гэты варыянт можна было паспрабаваць, таму што агонь распаўсюдзіўся на палігон», — сказаў кіраўнік пажарнай і выратавальнай каманды Ёхан Шыманскі.

Бомбу GBU-49 скінулі з 3000 метраў, яна дасягнула хуткасці 550 км/г, перш чым трапіць у цэль. Выбух змог патушыць пажары ў радыусе да 100 метраў ад цэлі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру