Сёлета ў красавіку міліцыя затрымала аднаго з навучэнцаў Магілёўскага прафліцэя № 2. Хлопец Раман падчас прагулкі ўбачыў няправільна прыпаркаваны аўтамабіль, узяў кавалак газасілікатнага блока і надрапаў там слова «п**р». Так ён хацеў пакараць нядбайнага кіроўцу.

Гісторыя трапіла ў выпуск газеты «Вячэрні Магілёў» за 25 ліпеня. Журналістка Вікторыя Карпава апісала інцыдэнт у сваім матэрыяле з назвай «Слова з чатырох літар як сімвал гендарных каштоўнасцей»:

«Вядомы факт, што ўкараненне гендарных стэрэатыпаў скажае светапогляд моладзі, у выніку сваё стаўленне да нядобрых людзей падлеткі выказваюць проста, у рабоча-сялянскім стылі, называючы рэчы сваімі імёнамі», — піша «Вячэрні Магілёў».

Журналістка пахваліла героя публікацыі:

«Герой» нашай гісторыі — хлопец з правільнымі паняццямі. Вучыцца ён на слесара-рамонтніка і захапляецца спортам», — парадавалася за маладое пакаленне журналістка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?