Па выніках таргоў замежнымі валютамі 4 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША вырас і склаў 2.123 рублі. Паводле дадзеных БВФБ, у таргах па даляры ЗША прынялі ўдзел 26 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 71 млн. 198 тыс. (попыт - 71 млн. 234 тыс., прапанова - 6 млн. 343 тыс.).

У гандлі па еўра прынялі ўдзел 22 банкі. Аб'ём пагадненняў склаў 10 млн. 89 тыс. (попыт - 9 млн. 989 тыс., прапанова - 10 млн. 89 тыс.), а курс знізіўся на 26 рублёў і склаў 2.689 рублёў за адзін еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?