26.07.2018 / 12:43

Группа Re1ikt станет хедлайнером фестиваля в Польше 1

Фестываль Rockowisko Hajnowka пройдзе ў Польшчы 28 ліпеня. Сярод хэдлайнераў 10-га юбілейнага фэсту — беларускі world-rock гурт Re1ikt.

Сёлета разам з Re1ikt на фэсце выступяць вядомыя польскія гурты Cochise, De Łindows, Materia, Farben Lehre ды іншыя.

Фестываль Rockowisko праводзіцца ў парку ў цэнтры мястэчка Гайнаўка з 2008 года. Яго арганізуюць дзеячы з мясцовага музея і асяродку беларускай культуры, каб узнавіць музычную рок-атмасферу мястэчка ў 80-90-я гады мінулага стагоддзя.

Акрамя канцэртнай праграмы, на Rockowisko Hajnowka традыцыйна адбываецца музычны конкурс сярод маладых рок-гуртоў. Але сёлета на юбілейным фэсце конкурснай часткі не будзе.

Дарэчы, гурт Re1ikt паставіў рэкорд фестывалю па ўзнагародах у конкурснай праграме ў 2013 годзе, атрымаўшы Гран-пры і Прыз глядацкіх сімпатый. Галоўны прыз уручаў асабіста мэр Гайнаўкі. А ў 2014 годзе Re1ikt ужо выступіў на сцэне Rockowisko у якасці гасцей.

Наступны выступ гурта Re1ikt у Мінску адбудзецца ў Карэтным дворыку (вул. Кірыла і Мефодзія, 8) падчас святкавання Дня горада 8 верасня. Пачатак — 20:30 Уваход на імпрэзу вольны.

0
Максим Дизайнер / Ответить
30.07.2018 / 18:26
Рукалицо. Такой классный бэнд. И такая кислая страна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера