Студэнтка-актывістка са Швецыі спрабавала самастойна перашкодзіць дэпартацыі афганскага шукальніка прытулку — дзяўчына купіла білет на самалёт, які павінен быў вывезці афганца з краіны. Дзяўчына трапіла на самалёт, але адмовілася сядаць — у выніку самалёт не мог узляцець.
Дзяўчына здымала свой пратэст на відэа з таго моманту, калі бортправаднікі папрасілі яе сесці на сваё месца для ўзлёту і спрабавалі адабраць яе тэлефон. Эрсан патлумачыла, што не сядзе, пакуль у самалёце знаходзіцца шукальнік прытулку, якога пры вяртанні ў Афганістан, хутчэй за ўсё, заб'юць.
Элін Эрсан купіла квіток на самалёт з Гётэборга ў Стамбул пасля таго, як разам з іншымі актывістамі даведалася, што гэтым самалётам павінны дэпартаваць маладога афганца Ізмаіла.
Але на самалёце быў іншы афганец — 52-гадовы мужчына, імя якога не паведамляецца
На відэа можна ўбачыць спробу аднаго з пасажыраў, абуранага затрымкай вылету, адабраць у дзяўчыны тэлефон.
У рэшце рэшт, усё скончылася тым, што 52-гадовы афганец, тры праваахоўнікі, якія яго суправаджалі, і сама студэнтка пакінулі борт самалёта.
Але афганца Ізмаіла, супраць дэпартацыі якога выступала актывістка, усё адно дэпартавалі іншым рэйсам. А ў Элін Эрсан цяпер будуць праблемы з законам праз непадпарадкаванне патрабаванням экіпажа.