Турэцкаму тэлекамунікацыйнаму холдынгу Turkcell, які ў гэтым годзе набыў 80% акцыяў БеСТ за $600 млн., належыць таксама кантрольны пакет украінскага апэратара «Астэліт» ТМ life:).

У Менску зьявіліся білборды з лягатыпамі ў выглядзе белых смайлікаў на чырвоныі тле і паведамленьнямі «Жыцьцё толькі пачынаецца».

У правым баку плякатаў дробнымі літарамі зроблены надпіс ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацыяў» (БеСТ). Прэс-служба Turkcell пацьвердзіла намер выкарыстоўваць брэнд life:) і ў Беларусі, аднак афіцыйных заяваў на гэты конт пакуль не было.

Рыначная пазыцыя БеСТ выглядае досыць слабай: па стане на пачатак верасьня кампанія абслугоўвала ўсяго 192 тыс. абанэнтаў. У такіх умовах толькі рэбрэндынг можа памагчы.

Калі пляны Turkcell зьдзейсьняцца, то для беларускага апэратара гэта будзе другая зьмена брэнду. Першы рэбрэндынг беларускай кампаніі год таму правяла кампанія расейска-украінская кампанія BrandAid.

life:) — GSM апэратар мабільнай сувязі (кампанія «Астэліт»). Ва Ўкраіне ад 2005 г. Абанэнцкая база складае больш за 10 млн чалавек. Ахоплівае тэрыторыю, на якой пражывае 92% насельніцтва. Сапраўды, калі параўнаць дадзеныя па стане на момант продажу БеСТ турэцкай кампаніі (ліпень 2008 г.), абанэнцкая база вырасла неістотна – на 5 тыс. чалавек.

Сямён Печанко, паводле eizvestia.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0