Міністр энергетыкі Саудаўскай Аравіі Халід аль-Фаліх заявіў, што найбуйнейшы экспарцёр нафты ў свеце часова спыніць усе пастаўкі сыравіны праз Баб-эль-Мандэбскі праліў. Пра гэта паведамляе Reuters.

Удакладняецца, што гэта адбылося адразу пасля таго, як іеменская ўзброеная групоўка хусітаў здзейсніла напад на два буйнатанажныя танкеры.

«Саудаўская Аравія часова спыняе ўсе пастаўкі нафты праз Баб-эль-Мандэбскі праліў, пакуль сітуацыя не стане больш зразумелай, і марскі транзіт праз Баб-Эль-Мандэбскі праліў будзе бяспечным», - сказаў Фаліх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0