Грамадства1414

«Гэта асабістае меркаванне святара»: БПЦ пракаментавала ўдзел беларускіх клірыкаў у палітычных задумах расейца Бабурына

«Наша Ніва» паведамляла пра тое, што нядаўна арганізатар «Рускіх маршаў» і кандыдат у прэзідэнты Расіі Аляксандр Бабурын стварыў у Беларусі палітычны рух для «паскарэння інтэграцыі».

Чытайце таксама: Арганізатар «Рускіх маршаў» стварыў у Беларусі палітычны рух: яго падтрымалі праваслаўная царква і «Румол»

Удзел у сумнеўным мерапрыемстве ўзялі прадстаўнікі ЛДПБ, «Гавары праўду», камуністы і шэраг чарнасоценскіх арганізацый накшталт «Румола».

Адметна, што ўдзельнічалі і прадстаўнікі віцебскага праваслаўнага духавенства: некаторыя проста засвяціліся ў кампаніі Бабурына, іншыя — дабраслаўлялі ўдзельнікаў з'езду ці наўпрост на ім выступалі, як, напрыклад, настаяльцель віцебскага кафедральнага храма айцец Міхаіл.

Што гэта было? Мы накіравалі гэтае пытанне старшыні інфармацыйнага сінадальнага аддзела БПЦ Сяргею Лепіну. 

«Беларуская праваслаўная царква ажыццяўляе сваё служэнне з разлікам на тое, што незалежнасць Беларусі з'яўляецца нашай усеагульнай канстытуцыйнай каштоўнасцю. У сваім выступе а. Андрэй [святар, які выступіў на з'ездзе — НН] зрабіў акцэнт на духоўна-гістарычным адзінстве беларускага і рускага народаў, а не на палітычным. Айцец Міхаіл таксама казаў пра яднанне, а не аб'яднанне нашых народаў і дзяржаў. Гаворка ішла пра неабходнасць прытрымлівацца маральных апор і памятаць урокі гісторыі. Ну і выдатна! Давайце прытрымлівацца і памятаць. Я гатовы выказаць падтрымку надзеі на тое, што паміж трыма нашымі краінамі будзе мір, добрасуседства, узаемапавага ды ўсё іншае, што адпавядае ідэі саюзніцтва», — сказаў Лепін.

«Меркаванне ж аднаго з клірыкаў Віцебскай епархіі БПЦ пра тое, што Беларусь, Украіна і Расія павінны быць адной дзяржавай, ёсць, у першую чаргу, асабістым меркаваннем гэтага святара, хаця яно і было выказана ў катэгорыях неабходнасці і абавязковасці. З пункту гледжання маралі царквы ў гэтым пытанні ніхто нікому нічога не павінен, акрамя любові», — падсумаваў Лепін.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас масіраванага ўдару па Украіне расійская ракета трапіла па амерыканскай кампаніі5

«Такога ў Мінску больш няма». За права купіць кватэру ў гэтым доме людзі заплацілі 7 тысяч рублёў6

У Германіі асуджаны неанацыст змяніў пол. Цяпер яго павінны адправіць у жаночую турму — немцы ў шоку14

Качанава: З задавальненнем пачытала Захара Прылепіна. А з любімага — Пушкін, Талстой і праваслаўная літаратура24

Беларускія блогеры-мільённікі, з якімі змагаецца Бондарава, далі канцэрт у акупаваным Крыме14

Дроны ўдарылі па расійскіх рэгіёнах: пажар на НПЗ у Навашахцінску і пашкоджанні энергасістэмы ў Варонежскай вобласці

Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне3

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі1

Ізраільская армія пачала аперацыю па акружэнні Газы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць