Расійская вайсковая база ў Арменіі з'яўляецца важнай часткай сістэмы бяспекі гэтай краіны. Пра гэта ў інтэрв'ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксею Венядзіктаву паведаміў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.

«У нас ёсць дамовы, і па гэтых дамовах вайсковая база мае канкрэтныя абавязацельствы. Гэта не значыць, што ў нас няма ніякіх праблем з дзейнасцю вайсковай базы. Але існаванне 102-й вайсковай базы расійскай у Арменіі адпавядае нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Арменія. Гэта не тое, што адпавядае маім уяўленням або ўяўленням таго ці іншага ўрада. Гэта адпавядае нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Арменія — гэта ясна ўсім», - распавёў ён.

Пашынян падкрэсліў, што статус-кво адносна расійскай базы ў Арменіі будзе захоўвацца. «Расійскія памежнікі - яны ахоўваюць мяжу паміж Турцыяй і Арменіяй. І гэта вельмі патрэбна Арменіі, бо для нас вельмі добра, што мы вызваленыя фактычна, нашы ўзброеныя сілы вызваленыя ад гэтага абавязацельства.

 Бо для нас было б вялікай нагрузкай узяць на сябе такую адказнасць абароны гэтай доўгай мяжы», - указаў прэм'ер-міністр і дадаў, што не збіраецца «выкідваць» — расійскіх вайскоўцаў з краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0