26.07.2018 / 19:19

В Борисове откроется первый белорусскоязычный класс в обычной школе 5

На сайце аддзелу адукацыі Барысаўскага райвыканкаму з'явілася інфармацыя аб магчымасці набору ў 2018/2019 навучальным годзе вучняў у першы клас з беларускай мовай навучання ў сярэдняй школе №8.

Прыём дакументаў пачнецца 12 чэрвеня і завершыцца 28 жніўня 2018 года. Па гэтым пытанні можна звяртацца да дырэктара школы Наталлі Дзмітрыевай па кантактным тэлефоне 8 (0177) 93 15 60.

Ініцыятарам адкрыцця беларускага першага класа сталі бацькі будучай першакласніцы Ганны Мяшковай.

Як распавёў яе бацька, Сяргей Мяшкоў, у іх хаце гавораць па-беларуску. Дзеці ў садок не хадзілі, паколькі беларускіх групаў у барысаўскіх дашкольных установах не было, а ў Сяргея была магчымасць утрымліваць сям'ю. Такім чынам, і сын, і дачка выраслі ў беларускамоўным асяроддзі.

Адсюль жаданне вучыць дзяцей на роднай мове было натуральным. На жаль, са старэйшым сынам Язэпам, які пайшоў у першы клас у мінулым годзе, спраўдзіць гэта жаданне не атрымалася.

— У Барысаве, як вядома, ёсць беларуская гімназія. Але адпраўляць шасцігадовага сына аднаго з вуліцы Горкага ў Стары горад нерэальна, а для таго, каб суправаджаць хлопчыка, маці трэба было б пакінуць працу педагога. Таму скончыў Язэп першы клас па месцы жыхарства ў 11 СШ, — сказаў Сяргей Мяшкоў.

У гэтым годзе Сяргей пачаў барацьбу за навучанне дачкі ў школе на беларускай мове яшчэ з лютага. Сустракаўся неаднаразова з загадчыкам аддзелу адукацыі Барысаўскага райвыканкаму Уладзімірам Волкавым. І не адразу, але ў рэшце рэшт, было прынята рашэнне адкрыць набор у першы клас з беларускай мовай навучання ў сярэдняй школе №8.

Пакуль прэтэндэнтка на навучанне адна. Але Сяргей і ягоная жонка Таццяна спадзяюцца, што ў новай частцы гораду знойдуцца бацькі, якія возьмуць з іх прыклад. Мяшковы мараць яшчэ і аб тым, каб да Ганны далучыўся і Язэп. Бо ў сельскіх малакамплектных пачатковых школах існуе такая практыка, калі адзін настаўнік вядзе адначасова некалькі класаў. Чаму нельга таксама самае зрабіць у горадзе? Станоўчага адказу на гэтае пытанне пакуль няма.

Звязацца з бацькамі Ганны Мяшковай можна па тэлефонах: velcom 8-029-117-66-90 Сяргей; МТС 8-033-355-05-82 (viber) Таццяна.

0
Захарова Татьяна Викторовна (Брест ) / Ответить
26.07.2018 / 19:39
Один Класс - это хорошо ! А когда уже в Нашей Беларуси - откроются Беларусскоязычные ШКОЛЫ ?!!!
0
Александр / Ответить
26.07.2018 / 19:50
Можно поздравить, что откроется или позор, что первый?
0
Пацыфіст / Ответить
26.07.2018 / 20:16
Прыкра, што для БЕЛАРУСІ - гэта дзіва!!!
Показать все комментарии/ 5 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера