Летась у Расіі прынялі новыя нарматыўныя дакументы, паводле якіх адыгейскі сыр можа вырабляцца толькі на тэрыторыі Рэспублікі Адыгея. У выніку вытворчасць гэтага сыру ў Расіі зменшылася на 15%, а месца расійскіх вытворцаў занялі беларускія і казахстанскія сыраробы, піша «Коммерсант».

Суд пагадзіўся з довадамі сыраробаў Адыгеі аб тым, што прадукт, тэхналогія якога была распрацавана на аснове нацыянальнай кухні адыгаў, мае ўнікальныя ўласцівасці, абумоўленыя якасцю малака, а таксама адмысловымі прыёмамі працы і навыкамі супрацоўнікаў прадпрыемстваў. Такім чынам «адыгейскі сыр» мелі права рабіць толькі 7 малочных заводаў у Адыгеі.

Вытворцы з іншых рэгіёнаў Расіі беспаспяхова спрабавалі абскардзіць забарону выкарыстання назвы.

Пасля гэтага вытворчасць адыгейскага сыру на прадпрыемствах за межамі рэспублікі спынілася.

У расійскіх сетках тавар актыўна замяшчаецца прадукцыяй з Казахстана і Беларусі, таму што вытворцы ў гэтых краінах не абавязаныя выконваць выключныя правы, замацаваныя «Распатэнтам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0