Футбалісты брэсцкага «Дынама» перамаглі грэчаскі «Атромітас» у хатнім матчы 2-га круга кваліфікацыі Лігі Еўропы.

Гульня пачалася для гаспадароў выдатна — ужо на 5-й хвіліне славенскі легіянер «Дынама» Жэлька Філіпавіч адкрыў лік. Яшчэ праз 10 хвілін Павел Савіцкі падвоіў вынік, эфектна рэалізаваўшы пенальці. Ён жа на зрабіў лік 3:0, а на 70-й хвіліне аформіў хет-трык.

Але госці не сталі здавацца і ў канцы гульні здолелі тройчы трапіць у вароты Паўла Паўлючэнкі — 4:3. Прычым берасцейцы ў свае вароты арганізавалі аўтагол.

Салігорскі «Шахцёр» прымаў у сябе дома польскі «Лех» і завяршыў сустрэчу з лікам 1:1.

У гульні «Дунайска Стрэда» (Славакія) «Дынама-Мінск» выніковы лік — 1:3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0