Pixabay

Pixabay

У суботу надвор'е будзе фармаваць вельмі цёплая няўстойлівая паветраная маса, што паступае з усходу Украіны. Ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай +16.. + 21°С, у другой палове дня +26.. + 32°С.

У Мінску чакаецца +26—28°С

29-30 ліпеня краіна апынецца на перыферыі скандынаўскага антыцыклону. Стане яшчэ гарачэй.

У нядзелю месцамі, пераважна па паўднёвым захадзе, кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Ноччу +15.. + 21°С, днём +27.. + 32°С.

У Мінску чакаецца да +30—32°С.

30 ліпеня, у панядзелак, у асобных раёнах — кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу +15.. + 21°С днём ад + 26 ° С па паўночным усходзе да + 32°С па паўднёвым захадзе краіны.

У Мінску чакаецца да +30—32°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?