Увечары 26 ліпеня па цэнтры Мінска гуляў голы мужчына. У распараджэнне Еўрарадыё трапіла некалькі фотаздымкаў з ім. На адным «мінскі Адам» ляжыць на ходніку побач з адзеннем, на іншым ён у чым маці нарадзіла заходзіць у аптэку. Усё гэта адбываецца на праспекце Незалежнасці, у раёне станцыі метро «Акадэмія навук».
Як распавялі ў аптэцы, мужчына зайшоў, пастаяў крыху і выйшаў, нічога не набыўшы. Ці то дзвярыма памыліўся, ці то асартымент не спадабаўся.

«Мы бачылі, як ён пайшоў далей па праспекце Незалежнасці, і выклікалі міліцыю», — дадалі ў аптэцы.
Пераследаваць мужчыну аптэкаркі не сталі.
Каментары