Сёння ў Мінску зафарбоўваюць мурал «Чалавек без імені» на шматпавярховіку на вуліцы Варанянскага, які выклікаў шмат дыскусій. У адміністрацыі раёна распавялі, з чым гэта звязана.
Графіці «Чалавек без імя» з'явілася ў Менску восенню ў рамках праекта Urban Myths і ў момант выклікала мноства дыскусій і спрэчак. Малюнак апынуўся ў дзясятку найлепшых вулічных графіці свету за кастрычнік 2015 года.

Працу выканаў майстар стрыт-арта, грэцкі мастак Іна. Аднак не ўсе мінчане ацанілі твор мастака. Потым у студзені 2016 года Мінская мастацка-экспертная рада па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве рэкамендавала выдаліць або змяніць графіці. Улады раёна чакалі мастака, каб той скончыў працу.
З таго моманту прайшло больш за два гады і сёння мурал замалёўваюць. Але як распавёў намеснік кіраўніка Кастрычніцкага раёна Аляксандр Астаповіч, мурал знікае таму, што ў гэтым доме запланавана цеплавая мадэрнізацыя. Зараз сцяну пакрываюць грунтоўкай. Ён не выключыў, што ў будучыні на гэтым месцы можа з'явіцца новы мурал.

Каментары