Грамадства3333

Чарговыя трызненні і бязглуздзіца ад «Нязыгара»: У Мінску панічны настрой перад прыездам Бабіча

Тэлеграм-канал «Нязыгар», які раней спецыялізаваўся на расійскай палітыцы, стаў усё болей прысвячаць сваіх допісаў Беларусі. Блізкая да Крамля крыніца становіцца ўсё болей падобнай да «Рэгнума» ці «Спутніка і пагрома».

Падаецца, што пра Беларусь «Нязыгар» піша, абсалютна не разумеючы спецыфіку краіны, маючы мэтай нагнаць нейкіх страшылак. Вось і чарговую «аналітыку» інакш як трызненнем цяжка назваць.

«У Мінску панічны настрой у сувязі з чаканым прыбыццём Міхаіла Бабіча. З ім едзе група высакакласных аналітыкаў, у Маскве ствараецца штаб. Празаходні клан угаворвае Лукашэнку праявіць характар і не прымаць новага пасла. На сямейнай радзе абмяркоўвалі датэрміновыя прэзідэнцкія выбары вясной 2019 года, пакуль Масква не разварушылася.

Нацыяналістычныя літоўска-польскія сайты выдаюць страшылкі пра планы Крамля зладзіць «майдан», або зусім паўтарыць крымскі сцэнар. У КДБ Беларусі шукаюць Нязыгара. На гэтым фоне сур'ёзна занепакоены Захад. Актывізавалі працу з актывістамі. Падключылі баевікоў з Украіны. У Вашынгтон па падтрымку лётаў намеснік Макея. А ў Расію інкогніта зачасцілі на кансультацыі беларускія апазіцыянеры і не толькі. Беларуская наменклатура затаіўшы дыханне назірае за «рукой Масквы». На наступным тыдні Прэзідэнт чакае Лукашэнку ў Сочы», — піша Нязыгар.

Нейкі збор штампаў кшталту «літоўска-польскія сайты», «баевікі з Украіны», канечне ж, Макей, падтрымка ЗША. Вось так і атрымліваецца, што калісьці паважаная крыніца па злівах з Крамля пераўтварылася ў «на што фантазіі хапіла, тое і напісалі».

Зрэшты, нават за гэтай бязглуздзіцай могуць назірацца тыя рэчы, якія Масква хоча атрымаць ад Беларусі найбліжэйшым часам: кантроль над унутрыбеларускімі газавымі сеткамі, а таксама сумесны мытны кантроль на мяжы.

Напрыканцы «Незыгар» прайшоўся па здароўі Аляксандра Лукашэнкі, каб стварыць уражанне, што кіраўнік Беларусі зусім слабы: «Лукашэнка ўжо не той. Шмат спіць, бязмерна есць і працуе 4—5 гадзін на дзень. Цукровы дыябет, ціск, ногі. Моцна здаў за апошнія два гады».

Каментары33

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію4

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Колю Лукашэнку занеслі на дошку гонару БДУ15

У Мінску знайшлі на вуліцы незвычайнага павука1

Ілан Маск вырашыў адысці ад палітыкі і вярнуцца да сваіх праектаў у космасе2

Расія пачала сцягваць свае войскі да мяжы ў раёне Харкава3

Адмова ад макароны, бульбы і хлеба ўсяго два дні на тыдзень можа даць той жа эфект, што і інтэрвальнае галаданне5

На наступным тыдні беларусаў чакае камфортнае надвор'е

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы падчас тэледэбатаў ужываў стымуляцыйнае рэчыва. Гэта выклікала вялікі рэзананс18

Іспанскія навукоўцы шукаюць людзей, гатовых чатыры гады штодня піць віно1

Стала вядома, што можа ўвайсці ў 18-ы еўрапейскі пакет санкцый супраць Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію4

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць