На 34-й хвіліне ў выніку контаратакі мяч забіў Павал Паграбняк, а пераможную кропку паставіў на апошняй хвіліне Дані.
Рэалізуй хоць адзін з двух 120-адсоткавых момантаў (на 12-й хвіліне якім цудам мяч не заляцеў у вароты пасьля ўдару Няхайчыка, а на 40-й пасьля камбінацыі Ліхтаровіч \ Сасноўскі), магло б быць усё па-другому.
«Рэал» – «Ювэнтус» -- 0:2 (Дэль П'ера -- 2).
Запіс на онлайне Спорт-Экспресса: "Санцяьга Бэрнабэў" вітае Дэль П'ера - пераможцу "Рэала"!
* * *
Турнірнае становішча: Ювэнтус – 10 (розьніца мячоў 7–3), Рэал – 6 (5—5), Зэніт – 4 (4—4), БАТЭ – 2 (3—7).
"Ювэнтус" выйшаў у 1\8 фіналу.
* * *
5-ты тур у нашай групе пройдзе 25 лістапада (аўторак).
БАТЭ ў Менску згуляе з «Рэалам», а «Зэніт» у Санкт-Пецярбургу – з «Ювэнтусам».
Мадрыдзкі клюб прыедзе ў Менск толькі перамагаць.
10 сьнежня: «Ювэнтус» – БАТЭ, «Рэал» – «Зэніт».
Сэктар піцерскіх фанаў аддзяляўся ад усіх астатніх шчыльным шэрагам амапу
Першы гол у нашыя вароты
Расейскі Марадонна - Андрэй Аршавін
Другі гол на апошніх хвілінах матчу
Віктар Ганчарэнка, трэнер БАТЭ
Фота Юліі Дарашкевіч
Першы гол:
Другі гол: