27.07.2018 / 18:20

У Гродне крэйдавыя кар’еры засыпаюць бытавым смеццем ВІДЭА 1

Гродзенец Андрэй Макараў 26 ліпеня выклаў у інтэрнэт відэа, у якім паказаў, чым засыпаюць крэйдавыя кар’еры на ўскраіне горада. Сярод будаўнічага грунту шмат бытавога і прамысловага смецця.

«Там не толькі будаўнічае смецце, але і пластык. Усё гэта ў будучыні ляжа на дно і ўмацуецца пластамі глебы, — кажа Андрэй. — Гэта будзе гніць вельмі доўга. Нейкія матэрыялы пад зямлёй наогул застануцца назаўжды. Шчыра кажучы ўжо надакучыла змагацца з гэтым экалагічным бязладзем, але ў любым выпадку рука лісты пісаць не перастане. Якім чынам акрамя грунту, выпрацаванага пры будаўніцтве, сюды трапляе пластык, бытавыя і прамысловыя адходы — пытанне застаецца адкрытым?»

Засыпаць крэйдавыя кар’еры будаўнічым смеццем вырашыў Гродзенскі гарвыканкам 9 гадоў таму. У межах рэкультывацыі іх будуць засыпаць, пакуль вада не перастане выходзіць на паверхню.

Вада гэтых адпрацаваных кар’ераў непрыдатная для купання, кажуць эколагі. А будаўнічае смецце падзець няма куды. Да нядаўняга часу яго вывозілі за 30 кіламетраў, таму вырашылі зэканоміць. На месцы засыпаных кар’ераў могуць пасадзіць лес.

24
Satan / Адказаць
27.07.2018 / 18:36
Ничего не понял. Есть карьер, есть мусор. Требуется засыпать карьер и утилизировать мусор. Я так понимаю, по мнению блогера для утилизации мусора нужно было выкопать новый карьер, а землю из того карьера пересыпать в этот. В таком случае водители экскаваторов и мазов получили бы работу и смогли бы побольше слить соляры.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру