Экс-прэзідэнт Арменіі Роберт Качаран. Скрыншот.

Экс-прэзідэнт Арменіі Роберт Качаран. Скрыншот.

Суд Ерэвана прыняў рашэнне пра арышт на два месяцы экс-прэзідэнта Арменіі Роберта Качарана. Суд праходзіў па справе аб разгоне акцый пратэсту 1 сакавіка 2008 года, паведамляе РБК.

Другому прэзідэнту Арменіі Роберту Качарану прад'яўлена абвінавачанне ў звяржэнні канстытуцыйнага ладу ў рамках справы аб разгоне акцый пратэсту 1-2 сакавіка 2008 года.

Акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, на якіх перамог Серж Саргсян, выліліся 1-2 сакавіка 2008 года ў беспарадкі і сутыкненні. У выніку загінулі дзесяць чалавек, больш за 200 былі параненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0