28.07.2018 / 08:39

Памёр пісьменнік Уладзімір Вайновіч 24

Памёр аўтар знакамітага рамана «Жыццё і незвычайныя прыгоды салдата Івана Чонкіна» пісьменнік, драматург і паэт Уладзімір Вайновіч. Пра гэта са спасылкай на сям'ю пісьменніка паведамляе ТАСС.

Жонка пісьменніка Святлана Калеснічэнка сказала агенцтву, што «з датай і месцам развітання пакуль яшчэ не вызначыліся, але пахаванне будуць, хутчэй за ўсё, у панядзелак».

Вайновіч нарадзіўся 26 верасня 1932 года ў горадзе Сталінабад (сучасны Душанбэ) у Таджыкскай ССР.

У 1956 г. прыехаў у Маскву, вучыўся на гістарычным факультэце Педагагічнага інстытута. Працаваў рэдактарам на радыё. Стаў вядомы пасля напісанай на яго вершы песні «14 хвілін да старту», прысвечанай савецкім касманаўтам. Вайновіч друкаваўся ў «Новым міры» і іншых часопісах.

Раман пра салдата Чонкіна Вайновіч пачаў пісаць ў 1963 годзе. Спачатку ён хадзіў у самвыдаце, а пазней быў апублікаваны ў Франкфурце-на-Майне. Уся кніга ўпершыню выйшла ў свет 1975 годзе ў Парыжы. Сярод вядомых твораў пісьменніка былі таксама «Прэтэндэнт на трон», «Перамешчаная асоба»,«Масква-2042».

У снежні 1980 савецкія ўлады выслалі Вайновіча з СССР, а пазней ён быў пазбаўлены грамадзянства, якое яму вярнулі толькі ў 1990 годзе.

Вайновіч шмат займаўся праваабарончай і дысідэнцкай дзейнасцю ў СССР, ён да апошніх дзён выступаў з заявамі на актуальныя палітычныя тэмы. У маі 2018 года ён быў сярод тых, хто падпісаў заяву асацыяцыі «Вольнае слова» з патрабаваннем перадаць асуджанага ў Расіі Алега Сянцова уладам Украіны.

0
Чытач / Адказаць
28.07.2018 / 08:48
Вельмі шкада, што сыходзяць такія людзі. Уладзімір ВОйнавіч (націск трэба ставіць такі) належаў да людзей іранічных і самаіранічных, якія выдалі прагноз беспэрспэктыўнасьці існаваньня імпэрскай Расіі.
Не цяперашнія рублёўскія будуць згадвацца праз 100 гадоў, а людзі, якія йшлі супраць шаленства і беспардоннага маніпуляваньня розумамі.
0
СКЮП / Адказаць
28.07.2018 / 09:03
 Войнович- удивительный предсказатель будущего, которое, увы , оказалось настоящим
0
Агент Двуйки / Адказаць
28.07.2018 / 09:09
RIP
Помню как читал "Чонкина" и смеялся до слез.
Спасибо Владимиру Войновичу за эту и многие другие книги.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру