28.07.2018 / 09:08

Поўнае зацьменне Месяца і ярка-аранжавы Марс. Як у Беларусі прайшла ўнікальная астранамічная з'ява ФОТАРЭПАРТАЖ 17

Сёння ўначы беларусы маглі назіраць поўнае зацьменне Месяца, якое стала самым працяглым у 21-м стагоддзі — поўная фаза доўжылася 1 гадзіну 43 хвіліны. Нягледзячы на тое, што ўвечары амаль па ўсёй краіне ішлі дажджы і грымелі навальніцы, бліжэй да ночы ў большасці рэгіёнаў хмары разышліся і нізка-нізка над гарызонтам з’явіўся карычневаты дыск закрытага зямным ценем Месяца. А ніжэй яго ззяў ярка-аранжавы Марс, які, нагадаем, у гэтую ноч падышоў максімальна блізка да Зямлі за апошнія 15 год.

Цікава, што ў момант поўнай фазы зацьмення яркасць Месяца моцна аслабела, і з’явілася магчымасць убачыць россыпы зорак і нават Млечны Шлях, хаця звычайна поўны Месяц моцна перашкаджае такім назіранням.

Як выглядала гэтая рэдкая з’ява ля руінаў Свята-Траецкай (Белай) царквы на возеры Чарэйскае — у нашым фотарэпартажы.

Фота Віктара Малышчыца

5
Юзік Крулеўскі / Адказаць
28.07.2018 / 11:32
Не веру! Фаташоп!


Як я ў Глыбокім не імкнуўся паназіраць за такой з'явай -- выходзіш з дому -- дождж і маланка! Хмары разыйшліся толькі а 2-й ночы, але, што ўжо  толку.

Ці ў гэтага спадара Малышчыца ёсць унікальны дар -- ведаць загадзя куды ехаць? У Чашніцкі раён -- да Белай Царквы!

Шкада, аднак, што гэтая ўнікальная барочная царква, якую пабудаваў Лёша Сапега, стаіць у руінах. Пекная некалі была царкоўка! 


https://radzima.org/be/fota/48238.html

10
Жыхарзямлi / Адказаць
28.07.2018 / 11:50
Звярнiце у'вагу на тое, што хмары знаходзяцца i перад месяцам, i за месяцам, цiкава, прау'да?
1
Малышчыц / Адказаць
28.07.2018 / 12:45
Жыхарзямлі, не шукайце падвоху дзе яго няма. Зняць частковую фазу разам з чырвоным ценем немагчыма без мантажу, бо асветленая частка занадта яркая. А тут цёмная частка хмары залезла акурат на светлы бок Месяца, аслабіўшы яго яркасць. Таму і падаецца, што воблака схавалася за Месяцам, а яно насамрэч проста аслабляе яго святло. Дзякуючы гэтаму і без мантажу атрымалася так зняць.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру