28.07.2018 / 09:18

Памерлая прынцэса Лея з'явіцца ў новым эпізодзе «Зорных войнаў» 2

Персанаж памерлай у 2016 годзе актрысы Кэры Фішэр — прынцэса Лея Аргана — з'явіцца ў новым эпізодзе «Зорных войнаў». Пра гэта заявіў рэжысёр фільма Джэй Джэй Абрамс, паведамляецца на афіцыйным сайце кінасагі.

«Мы адчайна любілі Кэры. Па-сапраўднаму завяршэнне сагі аб Скайуокер без яе ўдзелу нават не прыходзіла нам у галаву. Мы не ніколі не збіраліся шукаць іншую акторку на гэтую ролю або выкарыстоўваць камп'ютарную графіку. З бласлаўлення яе дачкі мы знайшлі спосаб ушанаваць спадчыну Кэры і яе персанажа, выкарыстаўшы адзняты і нявыкарыстаны матэрыял са здымак эпізоду «Абуджэнне сілы», - сказаў рэжысёр.

0
Блрс / Адказаць
29.07.2018 / 12:22
А хто атрымае ганарар?
0
Ліцьвін металіст / Адказаць
30.07.2018 / 11:44
Ды бяз розьніцы, Зорныя войны для сапраўдных фанатаў, тых, хто ведаў гэты фільм з 4 па 3 эпізоды, скончыліся ў 2005. Хто ў тэме, тыя зразумеюць!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру