28.07.2018 / 10:53

Павел Белавус атрымаў памятны знак імя Івашкевіча за #БНР100 ФОТАФАКТ 2

Партыя БНФ узнагародзіла заснавальніка Арт-сядзібы і крамы Symbal.by Паўла Белавуса традыцыйным памятным знакам імя Віктара Івашкевіча. Гэтая прэмія ад 2013 года ўручаецца арганізатарам найбольш гучных і значных вулічных акцый.

Памятны знак уручаў старшыня партыі Рыгор Кастусёў. Сойм БНФ абраў кандыдатуру Белавуса за арганізацыю кампаніі #БНР100, у прыватнасці за Свята Незалежнасці ў Мінску. Сам Павел Белавус з падзякай прыняў узнагароду, але зазначыў, што насамрэч яна належыць не толькі яму, але ўсёй вялікай камандзе, якая арганізоўвала святкаванне гадавіны БНР: «Адзін бы я, вядома, нічога такога зладзіць не змог».

ГК

0
Туш / Адказаць
28.07.2018 / 11:34
Ну блін, на майку. Як так ?!
1
Бяларус / Адказаць
28.07.2018 / 15:14
Туш, гэта культурка
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру