28.07.2018 / 11:40

Асноўныя змены закона аб СМІ ўступаюць у сілу з 1 снежня 8

Закон «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», накіраваны на ўдасканаленне праваадносін у медыясферы, афіцыйна апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Асноўныя змены ўступаюць у сілу з 1 снежня. Пашыраны паняційны апарат закона аб СМІ — ён дапаўняецца тэрмінамі «сеткавае выданне», «уладальнік інтэрнэт-рэсурсу», «інтэрнэт-рэсурс» і іншымі. Інтэрнэт-рэсурсы, якія займаюцца распаўсюдам масавай інфармацыі, атрымліваюць магчымасць праходзіць дзяржаўную рэгістрацыю для таго, каб стаць сеткавым выданнем. Яго супрацоўнікі будуць карыстацца такімі ж правамі, як і журналісты традыцыйных СМІ. Пры гэтым дзяржрэгістрацыя будзе насіць добраахвотны характар.

Упершыню ў законе аб СМІ вызначаюцца правы і абавязкі ўладальніка інтэрнэт-рэсурсаў. У ліку абавязкаў — ідэнтыфікацыя карыстальнікаў.

Акрамя таго, прапануецца абавязаць уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў аналізаваць іх змест, не дапускаць размяшчэння інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена, абмежавана, а таксама матэрыялаў, якія змяшчаюць нецэнзурныя словы і выразы.

Пашыраны пералік відаў інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена. Да такой дадаткова аднесена інфармацыя, якая заахвочвае да самагубства, неналежная рэклама. Размова таксама ідзе аб інфармацыі пра спосабы вырабу выбуховых прылад і выбуховых рэчываў.

Пад абаронай персанальныя дадзеныя непаўналетніх, якія пацярпелі ў выніку супрацьпраўных дзеянняў: прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, месца жыхарства і вучобы, фота і відэа дзіцяці, яго бацькоў.

У законе прадугледжаны выразныя патрабаванні ў частцы забеспячэння аб'ёму тэлеперадач беларускай (нацыянальнай) вытворчасці. Гаворка ідзе пра 15% на працягу шасці месяцаў і 30% — за два гады.

Акрамя таго, канкрэтызаваны парадак заснавання, дзяржаўнай рэгістрацыі і перарэгістрацыі СМІ, удакладнены падставы для адмовы ў іх.

0
HENRIK KWINTA / Адказаць
28.07.2018 / 12:21
БЗДЯТ РЕБЯТА ! ОНИТО ТОЧНО ЧИТАЮТ О ТОМ КАК ЛЮБЯТ БЕЛОРУСЫ СВОЕГО ЛУЧЕЗАРНОГО КАКИМИ СЛОВАМИ ВЫСКАЗЫВАЮТ СВОЮ РАДОСТЬ И ВОСХИЩЕНИЕ ПРОИСХОДЯЩИМ В БЕЛАРУСИ БЕЛАРУСЬ ВЕДЬ СТРАНА ДЛЯ ЧЬЕТО ЖИЗНИ
5
астатнім разам lazy-bones / Адказаць
28.07.2018 / 12:53
ажно 30% цягам 2х рокау! баранчик проста зальєцца сьліною ад гетулькі шпаркає бєларусізациі, константінови-афіноґєнови панабіраюць ґр б антау на барацьбу за права глядзєці високадуховия лєдавіковия перияди ди дафай паженімся...
1
LMI / Адказаць
28.07.2018 / 12:55
Ну паглядзім наколькі зменшыцца ці ўвогуле знікнуць каментары пра зьнявагу Беларусі, яе мовы, культуры, ды й увогуле - шчыра сепаратыскія каментары і заклікі. 
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру