flickr.com

flickr.com

Лонданскі футбольны клуб «Чэлсі» запатрабаваў ад «Рэала» 200 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (224 мільёны еўра) за трансфер паўабаронцы Эдэна Азара. Пра гэта паведамляе Daily Mail.

Паводле інфармацыі выдання, іспанскі клуб пакуль не гатовы заплаціць за гульца такую суму. Адзначаецца, што сам Азар хацеў бы пераехаць у Мадрыд, аднак футбаліст не аказвае ціску на «Чэлсі» ў пытанні трансферу.

У выпадку паспяховага завяршэння перамоў бельгіец стане самым дарагім у гісторыі футбалістам. На дадзены момант ім з'яўляецца бразілец Нэймар, за якога ПСЖ летам мінулага года аддаў 222 мільёны еўра «Барселоне».

Азар з'яўляецца адным з кандыдатаў на замену партугальцу Крышціяну Раналду, які сышоў з «Рэала» у «Ювентус» за 100 мільёнаў еўра. На чэмпіянаце свету бельгіец разам з камандай заваяваў бронзавыя медалі і атрымаў «Сярэбраны мяч». Найлепшым гульцом турніру прызналі харвата Луку Модрыча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0