28.07.2018 / 17:04

«Усё рабілі дзеля хайпу, лайкаў і падпісчыкаў». Міліцыя знайшла ў Крычаве «хлопца ў масцы і з бензапілой» 20

Міліцыя знайшла аўтараў відэа, на якіх чалавек у масцы і з бензапілой блукаў па вечарах у Крычаве. Пра гэта паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

«Відэаролік і фота мы знайшлі 21 ліпеня і пачалі праверачныя мерапрыемствы. Міліцыянты ўстанавілі трох 18-гадовых хлопцаў, жыхароў Крычава», — паведаміў в.а. начальніка Крычаўскага РАУС маёр міліцыі Андрэй Лазаковіч.

Маладыя людзі зарэгістравалі акаўнт на Instagram, назваўшы яго іменем Джона Крамера, вядомага галівудскага кінагероя — серыйнага забойцы ў жанры фільма жахаў.

«Ідэя здымацца ў вобразе гэтага персанажа належыць аднаму з сяброў. Ён жа купіў у інтэрнэце адпаведную маску. Менавіта ў ёй з заведзенай бензапілой крычаўцы здымалі свае ролікі і фота познім вечарам у ліпені каля СШ № 8 у мікрараёне Камсамольскім і ў раёне чыгуначнага вакзала ў Крычаве, а затым размясцілі іх у сваім запісе. Адзін граў галоўную ролю, другі здымаў усё на мабільны тэлефон і развозіў кампанію на аўтамабілі, трэці дапамагаў у здымках», — распавялі ў міліцыі.

Пасля таго як іх знайшлі, хлопцы ва ўсім прызналіся і цяпер запэўніваюць, што здымалі ў бязлюдных месцах у позні час — усё рабілі «дзеля хайпу, лайкаў і падпісчыкаў у сетцы».

Крычаўскім РАУС у дачыненні да трох крычаўцаў праводзіцца праверка, па выніках якой іх дзеянням дадуць прававую ацэнку.

Учора жыхары Крычава былі занепакоеныя з'яўленнем на вуліцы хлопца ў масцы і з бензапілой — ён палохаў мінакоў знешнім выглядам, але нікога не чапаў. Меркавалася, што гэта падлетак.

— Учора ў «сторыс» ён выклаў відэа, дзе прасіў прабачэння, калі кагосьці напалохаў. Сказаў не рабіць так, не паўтараць яго памылак, бо за гэта ёсць крымінальная і адміністрацыйная адказнасць, — распавяла мясцовая жыхарка.

Сам уладальнік акаўнта ў Instagram, у якім былі размешчаны фота і відэа «Джона Крамера з Крычава», адказаў TUT.BY, што не супраць паразмаўляць, але інфармацыя — платная.

2
Молодежь нынче крутая. кто ее учит таким образом деньг / Адказаць
28.07.2018 / 17:37
Если "звезды" зажигают, то это кому-то нужно. Зазвездился и хочет деньги брать за интервью. в чем и цель. а про разные ужасы с бензопилой на улицах - это шутка такая была? 
4
Olka / Адказаць
28.07.2018 / 18:45
Так а в чём состав преступления? Что проверка проверяет? 
18
Справедливый / Адказаць
28.07.2018 / 19:46
Так а в чём состав преступления? Что проверка проверяет? 

Вам не хватает случая в Минске? Дурных надо как можно раньше идентифицировать.

https://nn.by/?c=ar&i=213384
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру