28.07.2018 / 19:15

Міністр Лаўроў адказаў на патрабаванне Арменіі памяняць генеральнага сакратара АДКБ 6

У Маскве адзначылі, што Ерэван павінен ініцыяваць адкліканне свайго грамадзяніна Юрыя Хачатурава з пасады генеральнага сакратара арганізацыі. Напярэдадні суд прад'явіў яму абвінавачванні ў звяржэнні канстытуцыйнага ладу ў Арменіі ў сакавіку 2008 года.

Арменія павінна афіцыйна адклікаць свайго прадстаўніка з пасады генеральнага сакратара Арганізацыі Дамовы калектыўнай бяспекі (АДКБ). Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у тэлефоннай размове са сваім армянскім калегам Заграбам Мнацаканянам, паведамляе прэс-служба расійскага знешнепалітычнага ведамства.

«У адпаведнасці з правіламі працэдуры АДКБ менавіта армянскі бок павінен афіцыйна ініцыяваць адкліканне свайго грамадзяніна з пасады генеральнага сакратара АДКБ, калі рашэнне аб такім адкліканні было прынята ў Ерэване», — гаворыцца ў каментары МЗС Расіі.

1
Алесь / Адказаць
28.07.2018 / 19:49
Татарын нічога не вырашае, ен толькі трансьлюе пазыцыю ПУ.
1
Centurion / Адказаць
29.07.2018 / 00:46
A я думаў, зноў мацюкнецца... слабее Расея )))
4
Ігар Лялькоў / Адказаць
29.07.2018 / 00:59
Без праблем. Адклічуць. Кінулі Хачатурава. Я б яго яшчэ і расстраляў на месцы армян.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру