28.07.2018 / 21:13

У Егіпце да смяротнага пакарання прысуджаныя 75 чалавек, у тым ліку лідары «братоў-мусульман» 8

Егіпецкі суд прысудзіў да вышэйшай меры пакарання 75 чалавек за ўдзел у хваляваннях, якія адбыліся ў краіне пасля адхілення ад улады Махамеда Мурсі ў 2013 годзе.

Сярод асуджаных на смерць — лідары партыі «Браты- мусульмане». Усяго па гэтай справе праходзілі 700 чалавек.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» назвала судовы працэс надзвычай несправядлівым, адзначыўшы, што ён парушае канстытуцыю Егіпта.

Махамед Мурсі, цесна звязаны з ісламісцкай арганізацыяй «Браты-мусульмане», знаходзіўся ва ўладзе ў краіне каля года.

У 2013 годзе ён быў зрынуты падчас ваеннага перавароту. Прыхільнікі Мурсі моцна пратэставалі: яны выйшлі на шматдзённыя дэманстрацыі, паставілі намётавыя мястэчкі ў Каіры і пасля іх разгону правялі «марш гневу» па ўсёй краіне.

У многіх гарадах краіны адбыліся кровапралітныя сутыкненні, у якіх загінулі больш за 600 чалавек.

«Браты-мусульмане» арганізавалі ўзброены напад на паліцэйскае аддзяленне - у перастрэлцы з баявікамі загінулі некалькі дзясяткаў паліцэйскіх.

Пасля гэтага новыя ўлады Егіпта пад кіраўніцтвам Абдулы Фатаха-Сісі, што выйграў выбары, разгарнулі пераслед «Братоў-мусульман»: сотні членаў гэтай арганізацыі былі забітыя, тысячы падвергнуліся арыштам.

6
Цынік / Адказаць
28.07.2018 / 21:59
"Міжнародная амністыя" ды іншыя лявацкія канторы заўсёды на баку ісламістаў...
6
не важно / Адказаць
28.07.2018 / 22:35
Как то хреново.
4
Ігар Лялькоў / Адказаць
29.07.2018 / 00:56
Цалкам падтрымліваю вырак.

Фанатычныя мусульмане, якія забіваюць людзей (як і фанатычныя хрысьціяне, дарэчы) заслугоўваюць кару сьмерцю.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру