У Сербіі абвастрылася вайна крымінальных кланаў, якія займаюцца абаротам наркотыкаў, адзначае ТАСС са спасылкай на газету Blic.

На месцы забойства. Скрыншот відэа Blic.

На месцы забойства. Скрыншот відэа Blic.

Вайной крымінальных кланаў выданне тлумачыць забойства вядомага бялградскага адваката. Драгаслаў Міша Огнянавіч быў застрэлены ў суботу ўвечары на парозе свайго дома ў Новым Бялградзе. Падчас замаху таксама паранены 26-гадовы сын адваката.

Dragoslav Miša Ognjanović. FOTO: M. ILIĆ / RAS SRBIJA

Dragoslav Miša Ognjanović. FOTO: M. ILIĆ / RAS SRBIJA

На месцы злачынства працуе паліцыя. Увесь квартал ачэплены, ідзе праверка аўтамабіляў. Паўсюль дзяжураць паліцэйскія патрулі.

Огнянавіч працаваў у юрыдычнай камандзе, якая бараніла экс-прэзідэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча ў Гаагскім трыбунале. У апошнія гады ён абараняў крымінальнага аўтарытэта Луку Боявіча.

Газета паведамляе, што за некалькі апошніх месяцаў у Бялградзе забітыя некалькі сяброў Боявіча. Па інфармацыі выдання, гэта звязана з вайной крымінальных кланаў, якія займаюцца абаротам наркотыкаў. Мяркуецца, што адвакат мог стаць ахвярай бандыцкіх разборак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0