Кардынал Маккэрык.

Кардынал Маккэрык. Фота: Вікіпедыя

Папа Францішак прыняў адстаўку былога арцыбіскупа Вашынгтонскага кардынала Тэадора Маккерыка, якога абвінавачваюць у сэксуальным гвалце ў дачыненьні да непаўналетняга. Упершыню больш чым за 100 гадоў член калегіі кардыналаў Ватыкану пакінуў яе добраахвотна, піша Радыё Свабода.

У афіцыйнай заяве Ватыкан паведаміў, што Маккэррык накіраваў просьбу аб адстаўцы ўвечары ў пятніцу. У заяве таксама гаворыцца, што Папа Францішак забараніў Маккерыку ўдзельнічаць у любых публічных набажэнствах і пакідаць дом да таго часу, пакуль ня будзе завершана разьбіральніцтва.

Па патрабаваньні Францішка, Маккэрык павінен з гэтага часу прысьвяціць сябе малітвам у адзіноце і замольваньню грахоў.

Маккерыку 88 гадоў, у 2000—2006 гады ён быў арцыбіскупам Вашынгтону, у 2001 годзе стаў кардыналам. Ён быў адной з самых прыкметных фігур у амэрыканскай каталіцкай царкве, карыстаўся даверам у вышэйшых палітычных колах ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0