Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

У Курапатах 29 чысла кожнага месяца традыцыйна праходзяць акцыі па ўшанаваньні памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. 29 ліпеня збор а 18-й каля каменя на Курапацкай Галгофе. А 19-й гадзіне — супольная малітва.

Пра гэта паведаміў Свабодзе кіраўнік Руху салідарнасьці «Разам!» Вячаслаў Сіўчык.

«Дагэтуль сумная дата — Дзень ушанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій — адсутнічае ў дзяржаўным календары. Дагэтуль не асуджаныя тыя, хто ажыцьцяўляў масавыя забойствы, хто аддаваў загады, хто падводзіў ідэалягічную базу і маральна апраўдваў генацыд. Дагэтуль блюзьнеры і ўлады, што іх пакрываюць, дазваляюць таптаньне нацыянальнай беларускай сьвятыні. Таму запрашаем усіх неабыякавых на супольную малітву 29 ліпеня ўвечары ў Курапаты», — паведаміў спадар Сіўчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?