Сын Нікола Пашыняна адправіўся ў армію. Ён будзе служыць на перадавой у Нагорным Карабаху. «Гэта не добра і не кепска, гэта натуральна», — сказаў Ашот Пашынян журналістам у ваенкамаце.
Журналісты, вядома ж, пацікавіліся, ці ёсць у сына прэм'ера любімая дзяўчына. На гэта Ашот ўсміхнуўся і коратка адказаў: «Не». Пашынян-малодшы таксама не захацеў расказаць, якую параду даў яму бацька перад адпраўкай на зборны пункт. Ён заявіў, што «гэта вельмі асабістае».
Пашынян прыйшоў да ўлады ў выніку аксамітнай рэвалюцыі. Папярэдні прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян сышоў у адстаўку пад ціскам вулічных дэманстрацый.
Пашынян быў кіраўніком праеўрапейскай апазіцыі. Ва ўладзе ён працягвае замежнапалітычны курс сваіх папярэднікаў, але змяніў стыль кіравання краінай і змагаецца з карупцыяй.