У барацьбе за права на правядзенне чэмпіянату свету па футболе 2022 года Катар наўмысна дыскрэдытаваў сваіх канкурэнтаў з дапамогай фэйкавых навін. Пра гэта ў нядзелю, 29 ліпеня, паведамляе лонданскі штотыднёвік Sunday Times са спасылкай на атрыманыя ад інфармаванай крыніцы электронныя паведамленні.

З гэтых паведамленняў вынікае, што заявачны камітэт Катара спецыяльна наняў PR-фірму, а таксама былых супрацоўнікаў ЦРУ для распаўсюджвання фэйкавай прапаганды супраць сваіх галоўных супернікаў — Аўстраліі і ЗША, піша Deutsche Welle.

Катарцы прыцэльна кантактавалі з уплывовымі асобамі ў краінах-канкурэнтах, каб тыя выступалі супраць правядзення на іх тэрыторыі чэмпіянату свету па футболе і стваралі ўражанне, быццам насельніцтва гэтых краін абыякавае да правядзення ЧС.

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) пры вырашэнні пытання аб тым, якой краіне будзе даручана арганізаваць правядзенне чэмпіянату свету, надае асаблівую ўвагу таму, каб правядзенне ЧС выклікала шырокую падтрымку насельніцтва краіны-прэтэндэнта.

Між тым Катар звярнуў гэтую ўмову супраць сваіх канкурэнтаў, прычым пры гэтым парушыў прадпісанне ФІФА пра тое, што краіна-прэтэндэнт ніякім чынам не мае права каментаваць заяўкі на правядзенне ЧС ад іншых дзяржаў, адзначае Sunday Times.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0