29.07.2018 / 18:51

Катар сутыкнуўся з апорай моста на парадзе ў Пецярбургу ВІДЭА 16

Дэсантны катар тыпу «Серна» сутыкнуўся з апорай Дабравешчанскага моста падчас ваенна-марскога парада ў Санкт-Пецярбургу. Інцыдэнт трапіў на кадры трансляцыі, якую вёў тэлеканал RT.

Як адзначае «Фонтанка», судна аднесла плынню ад караблёў, якія ішлі наперадзе. У выніку яно левым бортам шарпанула апору моста. Пасля сутыкнення катару ўдалося выраўняць курс і працягнуць рух.

Пры гэтым у прэс-службе Заходняй ваеннай акругі гэту інфармацыю абверглі, перадае РІА Новості. «Ніякіх інцыдэнтаў пры праходжанні параднага строю караблёў па акваторыі ракі Нявы 29 ліпеня падчас галоўнага ваенна-марскога парада не было», — заявілі там.

Парад у Пецярбургу прайшоў у нядзелю, 29 ліпеня, у гонар святкавання Дня Ваенна-марскога флоту Расіі. У ім узялі ўдзел больш за чатыры тысячы маракоў, а таксама 41 карабель, 38 самалётаў і верталётаў.

3
не важно / Адказаць
29.07.2018 / 19:01
Рулевой рановато флотскую  чарку принял, и всего то.
1
Hedymin / Адказаць
29.07.2018 / 19:05
Катар? Можа Бахрэйн? Ці ўвогуле Кувейт? ХD))
0
Ken / Адказаць
29.07.2018 / 19:12
хана мундзіалю 2022 (( можат тада йемен?
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру