У Брэсцкім раёне мужчына загінуў на будаўніцтве царквы, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Няшчасны выпадак адбыўся 25 ліпеня каля сямі гадзін вечара ў аграгарадку Клейнікі. Жыхар Брэста 1955 года нараджэння падчас выканання работ зваліўся ўніз з вышыні 10 м. Ад атрыманых траўмаў берасцеец памёр на месцы.

«Устаноўлена, што мужчына не быў прывязаны страховачным тросам, хоць такі і быў. У будаўніцтве царквы ён прымаў удзел добраахвотна і бязвыплатна», — дапоўніў афіцыйны прадстаўнік УСК.

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0