Грамадства4040

Пачаўся працэс Фядыніча і Комліка: ім пагражае турма за збор грошай за мяжой на патрэбы прафсаюза

30 ліпеня пачаўся працэс па справе старшыні незалежнага прафсаюзу рабочых радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і бухгалтара РЭП Ігара Комліка. Ім пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Генадзь Фядыніч (справа) і Ігар Комлік прыйшлі на працэс у вышыванках.

Падтрымаць Фядыніча і Комліка прыйшло пад сотню людзей. Сярод іх палітыкі Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, актывіст Леанід Кулакоў, праваабаронца Валянцін Стэфановіч… Прыйшоў нават Станіслаў Шушкевіч. У залу трапіла 65 чалавек чалавек. 

Генадзь Фядыніч паведаміў суддзі, што яшчэ загадзя прасіў арганізаваць працэс у большым памяшканні, але гэта праігнаравалі. Цяпер ён падаў хадайніцтва, каб пасяджэнне перанеслі ў іншую залу, але суддзя Фёдарава адхіліла яго.

Цікава, што на ўваходзе ў залу паставілі металашукальнікі, а людзей абшуквалі міліцыянты — надзвычайныя меры бяспекі, якія ўжываюцца толькі на самых рэзанасных справах.

Перад працэсам Ігар Комлік паведаміў, што спадзяецца на пазітыўны вынік: «Чакаю, што выйдзем адсюль нармальна».

Таксама ён паведаміў, што падаў у суд за паклёп на рэсурс Белновості: «Бо распаўсюджваюць нейкую лухту. Нібыта я краў грошы, набываў за іх нейкія кватэры…»

Ігар Комлік.

Ігар Комлік паведаміў суддзі на пачатку працэса: «Я судовай сістэме не давяраю, бо ў нас даўно няма прававой дзяржавы. Але ж калі я заяўлю вам адвод, вас заменяць іншым вінцікам. Таму хадайніцтваў не маю».

Затым пракурор зачытаў абвінавачванне.

Па версіі следства, Фядыніч і Комлік адкрылі рахунак прафсаюза РЭП у літоўскім банку у 2011 годзе. Туды ім перавялі сродкі замежныя донары, Комлік зняў грошы, з дапамогай іншых перавёз у Беларусь.

«Фядыніч і Комлік дзейнічалі як група асобаў па папярэдняй змове: не зарэгістравалі сродкі як грашовую дапамогу ад замежнікаў, такім чынам атрымалі прыбытак у 17 тысяч даляраў», — зачытаў пракурор. Пазней у тым жа годзе такім жа чынам абвінавачаныя, паводле версіі следства, абышліся са 140 тысячамі еўра.

«Не разумею, як я мог адкрыць рахунак у Літве, калі 15 месяцаў у той перыяд не выязджаў з Беларусі?» — падзівіўся Генадзь Фядыніч. Віну ён не прызнаў.

Ігар Комлік назваў абвінавачванне выдуманым. Не прызнаў віну і ён.

Суддзя вырашыла абвесціць перапынак да 14:30, а пасля выслухаць паказанні сведкаў.

У 2011 годзе па справе з аналагічнымі абвінавачаннямі быў асуджаны Алесь Бяляцкі. Ён атрымаў 4,5 года зняволення. Праваабаронцы Беларусі і свету аднагалосна прызналі Бяляцкага палітвязнем.

Нагадаем, справа пачалася год таму. У жніўні 2017 года ў офісах РЭП і ў кватэрах старшыні і бухгалтара прайшлі ператрусы. Затрымалі Генадзя Фядыніча, але пасля адпусцілі. Бухгалтар Ігар Комлік правёў пад вартай амаль 2 месяцы. Цяпер яны на волі, але пад падпіскай.

Дарэчы, 31 ліпеня Фядынічу спаўняецца 61 год.

Каментары40

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

«Грузія закрываецца». Гутарка з беларусам, які пасля візарану захрас у Арменіі1

Каму першым адключаць гарачую ваду ў Мінску? Спіс

Параўналі цэны на аўтамабілі беларускай і расійскай вытворчасці ў Беларусі і Расіі. Розніца вас здзівіць1

«Сёмая ДНК-экспертыза пацвердзіла: Аляксей з беларускай вёскі Рымуцеўцы — бацька Ханса». Як нарвежац знайшоў бацьку-беларуса праз 78 гадоў7

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву, Новамаскоўcк і Тулу

Беларускі блогер, якога летась затрымлівалі за прыколы, разам з сябрам ідзе пешшу з Мінска ў Маскву2

Амаль 10 гадоў таму ў Беларусі грымела «справа сямнаццаці». Як далей склаўся лёс яе фігурантаў-сілавікоў?2

«Чыстая выпадковасць»: геній іранскага кіно зняў фільм пра былых палітзняволеных, якія атрымалі магчымасць адпомсціць7

«Пацукі, блохі, смецце, а ЖЭУ рапартуе, што ўсё прыбрана». Жыхары Жодзіна абураныя, што мусілі самі ачышчаць падвал2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць