Форвард «ПСЖ» і зборнай Бразіліі Неймар прызнаўся, што часам сімулюе на полі, перадае sports.ru.

«Вы можаце думаць, што я сімулюю. Часам я сапраўды сімулюю. Але праўда ў тым, што на полі я пакутую.

Я гуляю ў стылі «хлопец, які часам зачароўвае, але часам і раздражняе ўвесь свет». Я стараюся, каб «гэты хлопец» працягваў жыць ува мне, але не на полі.

Вы можаце думаць, што я занадта часта падаю, але праўда ў тым, што я не падаў. Я развальваўся на часткі. А гэта больш балюча, чым зрабіць крок пасля аперацыі на галенастопе.

Прайшло шмат часу, перш чым я прыняў вашу крытыку. Прайшло шмат часу, перш чым я паглядзеў на сябе ў люстэрка і стаў новым чалавекам. Акрыяць могуць толькі тыя, хто падаў», — распавёў Неймар у новай рэкламе Gilette.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?