Свет1313

У Таджыкістане забілі чатырох замежных турыстаў. Ужо назаўтра нападнікаў расстралялі

На поўдні Таджыкістана днём 29 ліпеня быў здзейснены напад на групу турыстаў, якія вандравалі па краіне на веласіпедах. Пра гэта ў панядзелак, 30 ліпеня, паведамляе «Радыё Озоді» (мясцовая служба «Радыё Свабода»).

Фота: ozodi.org

Інцыдэнт адбыўся ў пасёлку Дангара. Аўтамабіль на хуткасці пратараніў групу замежных турыстаў, якія вандравалі па краіне на роварах. Міністр унутраных спраў Таджыкістана Рамазон Рахімаў заявіў, што пасля гэтага кіроўца і пасажыры машыны выйшлі з салона і напалі на турыстаў з агнястрэльнай зброяй і нажом.

Былі забітыя два амерыканцы, 56-гадовы грамадзянін Нідэрландаў і швейцарац, яшчэ тры чалавекі пацярпелі. Відавочцы здарэння паведамілі «Радыё Озоді», што целы турыстаў былі раскіданыя далёка адно ад аднаго. Таксама сведкі забойства выказалі здагадку, што здарэнне было падобна хутчэй не на ДТЗ, а на старанна спланаваны напад.

Паводле інфармацыі, якая паступіла ад рэгіянальнага кіравання аховы здароўя, на целах загінулых былі выяўленыя нажавыя раненні.

Праваахоўныя органы краіны арганізавалі спецаперацыю па пошуку тых, хто нападаў. Ужо ўвечары нядзелі адзін з удзельнікаў расправы быў затрыманы, яшчэ двое — знішчаны. Кіраўнік МУС краіны падкрэсліў, што расследаванне справы знаходзіцца пад асабістым кантролем прэзідэнта краіны Эмамалі Рахмона.

2018 год у Таджыкістане абвешчаны годам турызму. Па афіцыйных дадзеных, колькасць замежных турыстаў, якія толькі за пяць месяцаў гэтага года прыбылі ў Таджыкістан, перавысіла 900 тысяч чалавек, што ў чатыры разы больш у параўнанні з аналагічным перыядам летась.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве6

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Кот здольны адрозніваць свайго гаспадара ад незнаёмца па паху3

У адной з вежаў «Брамы Мінска» здаецца двухузроўневая кватэра з шыкоўнай тэрасай3

У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты12

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча6

У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку3

Развітанне з эрай герояў. Чым парадуе «Місія невыканальная: фінальная расплата»6

Колькі часу займае выдача пашпарта новай Беларусі? Былы каліновец расказаў, як атрымліваў дакумент33

Прадстаўнік Расіі ў ААН: Расія не спыніць агонь, пакуль Захад падтрымлівае Кіеў6

Амаль $50 000 за голыя сцены ў Шабанах. Так выглядае самая танная кватэра Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве6

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць