30.07.2018 / 15:07

Навукоўцы знайшлі спосаб пазбаўляцца ад зморшчын 1

Навукоўцы выявілі мутацыю гена, які запускае механізм з'яўлення зморшчын і выпадзення валасоў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Падрабязнае апісанне вынікаў даследавання апублікавана ў часопісе Cell Death & Disease. Доктар Кеша Сінгх і яго каманда з Універсітэта Алабамы (Бірмінгем) вывучалі мітахандрыяльную функцыю. Мітахондрыі выпрацоўваюць энергію для клетак, але калі іх функцыя згасае, пачынаецца старэнне. Навукоўцы выявілі, што на гэтую функцыю ўплывае ядзерны геном, у якім і выяўленая мутацыя.

Доследы праводзіліся на лабараторных мышах. Спачатку даследчыкі назіралі, як жывёлы рэагавалі на зніжэнне актыўнасці мітахондрый: мышы пачалі слабець, на скуры з'явіліся зморшчыны, выпадала поўсць. Затым навукоўцы адключылі мутацыю гена — скура стала больш гладкай, поўсць пачала адрастаць і павысілася актыўнасць.

Гэта адкрыццё здольнае здзейсніць рэвалюцыю ў індустрыі прыгажосці. Эксперты спадзяюцца, што навукоўцам удасца стварыць лекі, якія змогуць узмацніць мітахандрыяльную функцыю і спыніць старэнне.

3
stakan / Адказаць
30.07.2018 / 16:16
Ці ж яны ня ведаюць пра вітамін ,,Ю,,?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру